Джордж Альберт Крол
Джордж Альберт Крол | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Майкл Козак | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1956 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Альберт Крол (англ.: George Albert Krol; 1956, Пітсбург, штат Пенсільванія) — амерыканскі дыпламат, саветнік-пасланнік. Пасол ЗША ў Беларусі (2003—2006), Узбекістане (2011—2014), Казахстане (2015—2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Наймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола[1]. Навучаўся ў прыватнай школе Святога Пятра ў Джэрсі-Сіці (Нью-Джэрсі), атрымаў ступень бакалаўра гісторыі з адзнакай Гарвардскага ўніверсітэта, магістрскія званні ў філасофіі, палітыцы і эканоміцы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).
З 1982 года ў Знешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расіі, Украіне і Беларусі.
У 1993—1995 — намеснік пасла, часовы павераны у Мінску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланнік-дарадца ў палітычных пытаннях Пасольства ЗША ў Маскве (Расія). У 2003—2006 — пасол ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — пасол ЗША ва Узбекістане. У 2015—2018 — пасол ЗША ў Казахстане[2][3].
З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айленд)[4].
Валодае беларускай[5], рускай, польскай мовамі.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Сяброўства (Казахстан, 2018[2])
- Медаль да стагоддзя БНР (2019[6])
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае двух старэйшых братоў.
Жонка — Меліса Уэлч[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Krol, George A. (англ.). Our Campaigns. Праверана 12 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Zheksenbekov, Almas. President of Kazakhstan honors George Krol (англ.). ASTANA. KAZINFORM (11 верасьня 2018). Праверана 12 чэрвеня 2022.
- ↑ George Krol (англ.). Senior Officials' Biographies Listed Alphabetically by Last Name. U.S. Department of State. Праверана 12 чэрвеня 2022.
- ↑ Крол, Джордж. Гісторыя поціску рук: Народная публічная дыпламатыя ў Беларусі . Пасольства ЗША ў Беларусі. Праверана 12 чэрвеня 2022.
- ↑ Андрэй Дынько. Мова вуліц і мова Плошчы // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 10 (50).
- ↑ Уручэнні Медалёў да стагоддзя БНР: Таронта, Лондан, Вашынгтон . Рада БНР (26 сакавіка 2019). Праверана 12 чэрвеня 2022.
- ↑ Danny Biederman, Steve Straehley.. U.S. Ambassador to Kazakhstan: Who Is George Krol? (англ.). AllGov.com. David Wallechinsky (20 ліпеня 2014). Праверана 12 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол: „Мой радавод паходзіць з Рэчы Паспалітай, я тутэйшы“ // Радыё „Свабода“
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джордж Альберт Крол